Як і дзе НДА/ініцыятыве шукаць грошы на сваю дзейнасць?
- 15.11.2018
- Іншае

- актывісты НДА
- Берасце
- 18 лістапада
- 17.11.2018
- dzedzich.org
У межах падрыхтоўкі да Форуму НДА Берасцейшчыны, 18 лістапада ў Берасці пройдзе сустрэча з сузаснавальніцай праваабарончай арганізацыі “Human Constanta”, Настай Лойка, якая распавядзе як і дзе НДА шукаць грошы.
На сустрэчы можна будзе даведацца:
- якія перашкоды могуць быць у пытаннях пошуку фінансавання з юрыдычнага боку;
- на што часцей за ўсё люді ахвяруюць грошы;
- як да свайго НДА ці праекта далучыць розных фундатараў.
Падчас другой часткі сустрэчы ўдзельнікі разам з эксперткай падрыхтуюць практычныя парады для НДА Берасцейшчыны па пошуку фінансавання для сваёй дзейнасці.
Каб трапіць на сустрэчу, неабходна запоўніць анкету-заяўку.
Дэдлайн прыёму заявак – 17 лістапада.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: 8029 801-01-47 (Дзяніс).
Глядзіце таксама: