Як напісаць ідэальны матывацыйны ліст ці прайсці сумоўе: трэнінг у Мінску

Міжнародная студэнцкая арганізацыя AIESEC сумесна з American Councils for International Education запрашаюць усіх ахвотных на скарочаны адукацыйны курс “Тэхналогіі паспяховай кар’еры“.

Калі: 7 лістапада 2016 года, 16:00-19:00.
Дзе: Мінск, вуліца Даўгабродская, 1.

На трэнінгу вы даведаецеся:

  • як складаць рэзюмэ;
  • як пісаць матывацыйны і суправаджальны лісты;
  • як паспяхова прайсці сумоўе, нават калі яно падаецца выпрабаваннем, квэстам, які могуць прайсці толькі чараўнікі;
  • якія крокі неабходна зрабіць, каб трапіць на міжнародную канферэнцыю ці стажыроўку.

Трэнер: Віктар Хоцім, вядучы спецыяліст Цэнтра міжнароднай адукацыі і даследванняў (Мінск, Беларусь) і Цэнтра міжнароднай адукацыі і кар’еры (Вільня, Літва).

Уваход бясплатны, але патрэбна папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.