Як напісаць паспяховае рэзюмэ?

Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА запрашае да ўдзелу ў моладзевай сустрэчы “Як скласці эфектыўнае рэзюмэ”.

Калі: 10 сакавіка 2017, а 18:00.
Дзе: Валанцёрскі цэнтр БелАЮ.

Працягласць сустрэчы – каля 2,5 гадзін.

Мэта – дапамагчы маладым людзям скласці паспяховае рэзюмэ, ці CV. Яно з’яўляецца візітоўкай, калі чалавек хоча знайсці працу ці граматна сябе прэзентаваць, таму важна ведаць, як яго скласці, што можа вылучыць яго з мноства іншых, каб зацікавіць працадаўца.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі:

  • пазнаёмяцца з класічнай структурай CV;
  • даведаюцца, у чым заключаюцца асноўныя памылкі пры ўкладанні CV ды як іх пазбегнуць;
  • атрымаюць практычныя парады;
  • даведаюцца, навошта пісаць суправаджальны ліст да рэзюмэ.

Вядучая сустрэчы – Анжаліка Сцепанян, практыкант БелАЮ, студэнтка выпускнога курсу факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ.

Заяўку на ўдзел можна падаць па спасылцы.

Дэдлайн – 6 сакавіка 2017 года.

Колькасць удзельнікаў – 15. Прыярытэт аддаецца кандыдатам, якія пададуць заяўку раней і напішуць упэўненую матывацыю. Вынікі будуць вядомыя 7 сакавіка.

З пытаннямі можна звяртацца да Анжалікі Сцепанян, тэлефон  +375 44 456 23 40, e-mail anelyass@mail.ru.