Як палепшыць ідэю за дзень: майстэрня

Офіс еўрапейскай экспертызы и камунікацый”, Citydog.by і 34mag.net запрашаюць на майстэрню “Як палепшыць сваю ідэю за адзін дзень”.

Дзе: Беларусь.
Калі: 30 сакавіка 2018 года.

Удзельнікаў і ўдзельніц чакаюць ментарскія сесіі на розную тэматыку:

  • Як наладзіць супрацоўніцтва з медыя;
  • Як арганізаваць круты івэнт;
  • Як пісьменна пабудаваць сувязі з грамадскасцю для прасоўвання сваёй ідэі;
  • Як адстаяць сваю ідэю і прыцягнуць увагу да праблемы;
  • Як ператварыць ідэю ў праект;
  • Як знайсці рэсурсы на сваю ідэю;
  • Як зрабіць сваю ідэю самаакупляльнай;
  • Як прыцягнуць валанцёраў/ак і прыхільнікаў/ніц.

Каму будзе цікава?

Актыўным і неабыякавым жыхарам гарадоў і мястэчак, грамадскім актывістам і актывісткам, якія хочуць рэалізаваць, палепшыць ці маштабаваць свае ідэі і праекты.

Дэдлайн падачы заявак – 27 сакавіка 2018.