Як палюбіць гішпанскую мову? Курс для падлеткаў

Даўно хацелі даведацца, што азначае знакамітае “но пасарАн” і чаму ў гішпанскай ставяць перакуленыя знакі “¡! ¿?” Заўсёды падабалася гэтая мова, таму плануеце вывучаць яе далей? “Офіс прасоўвання ініцыятыў” прапануе інтэнсіўны курс для падлеткаў.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў, якія раней не вывучалі мову альбо валодаюць ёй на мінімальным узроўні.

Калі: 3, 4, 5, 10, 11 траўня з 16:00 да 17:30.
Дзе: Офіс прасоўвання ініцыятыў, Лагойскі тракт, 22А, корпус 2, пакой 812.

Што прапануе праграма:

  • дзе живее мова, альбо моўная геаграфія;
  • гішпанамоўныя краіны і іх культура;
  • размокая гішпанская для вандровак і знаёмств;
  • основы гішпанскай граматыкі.

Кошт – 65 рублёў за 5 заняткаў.

Каб далучыцца да курсу, неабходна запоўніць анлайн-форму.

З пытаннямі можна звяртацца па тэлефоне +37529 395 85 02 (Марыя) ці е-адрасе evs.oip@gmail.com.