Як паступіць у шведскі ўнівер: сустрэча са стыпендыятам Visby Scholarship

Адукацыйны цэнтр “Фіяльта” запрашае на сустрэчу са стыпендыятам Visby Scholarship. Тэма – як паступіць у шведскі ўніверсітэт.

Калі: 20 жніўня 2017 года, 15-16:30.
Дзе: Комната 3/0/2, вуліца Леніна, 50, Мінск.

Швецыя кожны год прапануе тысячы стыпендый па сотнях спецыяльнасцей, у тым ліку для грамадзян Беларусі. На сустрэчы са стыпендыятам Visby Scholarship Дзмітрыем Васьковічам вы даведаецеся, чым адрозніваецца шведская сістэма адукацыі ад беларускай, як сабраць усе неабходныя дакументы ў час, як напісаць паспяховы матывацыйны ліст і атрымаць моцныя рэкамендацыі. І, вядома, ён распавядзе пра само жыццё ў Швецыі.

Зарэгістравацца на сустрэчу можна па спасылцы.