Як паступіць у Стакгольмскую школу эканомікі?

SSE Riga запрашае ўсіх зацікаўленых на прэзентацыю, дзе распавядуць, як атрымаць стыпендыю на навучанне ў Стакгольмскай школе эканомікі.

Імпрэза будзе карыснай для:

  • школьнікаў;
  • патэнцыйных абітурыентаў;
  • студэнтаў беларускіх ВНУ,

якія жадаюць атрымаць ступень бакалаўра ў адной з лепшых эканамічных школ Усходняй Еўропы.

На прэзентацыі распавядуць пра саму школу, працэс паступлення і вучобу, дадуць парады, як лепш падрыхтавацца і вытрымаць іспыты.

Сустрэча адбудзецца 5 снежня а 11-30 у лофт-праекце “Балкі” (вуліца Чапаева, 3, Мінск).

Рэгістрацыя на івэнт па спасылцы.