Як паступіць ва ўнівер Польшчы?

Адкрытая нефармальная сустрэча “Паступленне ў польскае вну без паслуг пасярэднікаў” запрашае абітурыентаў і іх бацькоў.

Сустрэчу правядзе прадстаўнік CDV – Collegium Da Vinci (г. Познань) на рускай мове. Вы пачуеце падрабязныя адказы на наступныя пытанні:

  • якія дакументы патрабуюцца для паступлення ў польскае ВНУ;
  • якія патрабаванні існуюць да паступлення;
  • наколькі добра трэба ведаць польскую мову;
  • курсы польскай мовы;
  • стыпендыі;
  • як пазбегнуць паслуг пасярэднікаў і лішніх грашовых выдаткаў;
  • з якімі праблемамі можна сутыкнуцца падчас навучання ў Польшчы;
  • якія магчымасці дае праграма Erasmus, што дзейнічае ў CDV;
  • любыя пытанні, якія цікавяць удзельнікаў сустрэчы.

Інфармацыя пра спікера

Аляксандра Балашова – чалец прыёмнай камісіі і каардынатар па працы з замежнымі студэнтамі CDV і праграм Erasmus. Нарадзілася ў Мінску, выпускніца CDV, з 2006 года жыве і працуе ў Познані.

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна націснуць кнопку “Я пайду” на старонцы ВКонтакте ці даслаць смс-паведамленне на нумар +48697691914 з наступнай інфармацыяй:

  • дата сустрэчы (13 альбо 15 лютага);
  • імя;
  • колькасць удзельнікаў.

Увага! Калі 13 лютага вы не можаце прысутнічаць, прыходзьце на сустрэчу 15 лютага.

Пачатак а 18:00. Лакацыя – бізнэс-клуб IMAGURU.