Як псіхаактыўныя рэчавіны ўплываюць на наш мозг? Навукова-папулярная лекцыя

Навукова-папулярная лекцыя пра апошнія даследаванні псіхаактыўных рэчавінаў і іх уплыву на працу мозгу.

Пра тое, як сучасная навука бачыць вышэйшую дзейнасць мозгу і як яна змяняецца пры ўздзеянні найбольш папулярных псіхаактыўных рэчавінаў (як забароненых, так і легальных – алкаголь, нікатын, кафеін) распавядзе асістэнт кафедры псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі БДМУ Уладзімір Пікірэня.

У праграме лекцыі:

  • Што такое кагнітыўныя функцыі з пункту гледжання нейрапсіхалогіі і клінічнай медыцыны
  • Што такое выканальніцкія функцыі і якая іх роля ў жыцці чалавека
  • Сучасныя дадзеныя пра ўздзеянне алкаголя на кігнітыўнае функцыянаванне
  • Сучасныя дадзеныя пра ўздзеянне псіхастымулятараў на працу мозгу

Каго зацікавіць лекція?

  • тых, хто хоча ведаць пра апошнія даследаванні мозгу
  • прадстаўнікам прафесій групы рызыкі эмацыйнага выгарання (настаўнікам, псіхолагам, лекарам, спецыялістам па продажах)
  • усім, хто намагаецца максімальна карыстацца здольнасцямі свайго мозгу
  • усім, каму падабаецца якасны навучпоп


Калі? 22 сакавіка, 19.00-20.30

Дзе? Цэнтр «ZenFish» (г.Мінск, вул. Чапаева, 3, оф.326)

Кошт: 10 BYN пры аплаце да 21 сакавіка, 15 BYN пры аплаце 21 і 22 сакавіка.

Квіткі можна набыць тут.