Як распавядаць пра правы чалавека? Трэнінг для валанцёраў-праваабаронцаў

26 і 27 кастрычніка Валантэрская служба “Вясны” сумесна з Беларускай праваабарончай школай запрашае ўсіх зацікаўленых у прасоўванні правоў чалавека на практычны трэнінг “Як распавядаць пра правы чалавека”.

На працягу двух інтэнсіўных дзён арганізатары распавядуць пра форму і інструментарый прасоўвання правоў чалавека. Падчас трэнінгу будуць прапрацаваныя падыходы і метады нефармальнай адукацыі, а таксама замацаваны веды і базавыя паняцці ў галіне правоў чалавека. І вішанькай на торце стане магчымасць пры падтрымцы Валантэрскай службы “Вясны” правесці свой уласны трэнінг пра правы чалавека!

Як падацца:

Для ўдзелу неабходна запоўніць гугл-форму да 6 кастрычніка. З адабранымі удзельнікамі_цамі мы звяжамся не пазней за 10 кастрычніка.

Больш інфармацыі – тут.