Як размеркавацца без прыгоннага права?

17 лютага каманда HeadHunter BOSS запрашае на імпрэзу “Размеркаванне: пан або прапаў”.

Ты студэнт? Бесклапотныя гады навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту падыходзяць да канца? Думкі аб размеркаванні не пакідаюць цябе? Не можаш спакойна жыць і ўвесь час думаеш пра гэта?

Тады “Размеркаванне: пан або прапаў” – як раз тое, што табе зараз трэба!

Каманда HeadHunter BOSS гатовая дапамагчы табе:

  • калі ты выпускнік або проста неабыякавы студэнт і табе не ўсё адно, як пройдзе тваё размеркаванне;
  • калі ты малады спецыяліст, які хоча нешта змяніць у сваёй абавязковай адпрацоўцы, але не ведае як.

У праграме мерапрыемства:

  • разгляд асноўных пытанняў заканадаўства аб размеркаванні;
  • разбор найбольш частых праблем пры размеркаванні;
  • асвятленне вопыту праграмы ў 2015 годзе;
  • юрыдычная кансультацыя.

Пачатак а 19:00.

Арганізацыйны ўнёсак – 40 000 рублёў (часткова пакрывае арэнду памяшкання і кава-паўзу).

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы. Каб сачыць за абнаўленнямі мерапрыемствы, падпішыцеся на сустрэчу ў сацыяльнай сетцы.

  • Каардынатар – Анастасія Малікава (+37529 8429153)
  • Кансультант-эксперт – Крысціна Мурашова (+37529 6150324)