Як стаць адным з самых папулярных медыя?

«Жаўцізна», клікбэйты і фемiнiтывы. Адкрытая лекцыя Сяргея Сахарава пра тое, як стаць адным з самых папулярных медыя па версіі Mail.ru.

Падчас сустрэчы паспрабуюць разабрацца, чаму ў Беларусі з’яўляецца ўсё больш і больш (не) жоўтых медыя і чаму гэта насамрэч добра.

«Модны некалькі год таму выраз «ужо не торт» зараз гучыць у новых інтэрпрэтацыях — «дно прабіта» і «ўсё дзеля хайпа», — расказвае Сяргей Сахараў. — Гэтыя фразы — як прысуд і беларускай журналістыцы, і новым медыя, для якіх нібыта не засталося нічога святога — ні правіл, ні этыкі, ні маралі. Але якраз тут пачынаецца самае цікавае: магчыма, менавіта цяпер беларускія медыя пачалі перажываць свой рэнесанс, пра які не маглі марыць 10 год таму».

Што рабіць, каб гэты рэнесанс не скончыўся гэтаксама хутка, як пачаўся, і пры чым тут фемінітывы — усе падрабязнасці падчас сустрэчы.

Час: 25 красавіка (серада), 18:00 – 19:30

Месца: офіс ГА «БАЖ» — Мінск, вул. Кальварыйская, 16 – 265 (4 паверх)

Для ўдзелу ў лекцыі неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА