Як стаць бібліятэкарам?

Каманда Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” запрашае на трэнінг па арганізацыі Жывых Бібліятэк.
Для каго трэнінг? Для будучых Бібліятэкараў, то-бок для тых, хто хоча самастойна альбо ў складзе каманды ў сваёй арганізацыі, школе, універсітэце, горадзе, вёсцы ладзіць Жывыя Бібліятэкі і змяняць грамадства да лепшага. Не важна, колькі ў вас досведу і якога вы ўзросту. Галоўнае, каб вы хацелі рабіць Жывыя Бібліятэкі ў Беларусі і прытрымліваліся каштоўнасцяў каманды Жывой Бібліятэкі (павага да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства, недыскрымінацыя, роўнасць).

Трэнінг запланаваны на 12 лістапада 2017 года (нядзеля) на поўны дзень у г. Мінску. Чакаецца, што ўсе ўдзельнікі перад трэнінгам 11 лістапада наведаюць Жывую Бібліятэку ў Мінску з мэтай непасрэднага знаёмства з фарматам.

Фінансавыя ўмовы: арганізатары мерапрыемства пакрываюць транспартныя выдаткі ўнутры краіны (цягнік, маршрутка, аўтобус), забяспечваюць харчаванне падчас трэнінгу. Пры неабходнасці ў выключных выпадках можа весціся размова пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне ў Мінску падчас трэнігу.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 23:59 30 кастрычніка запоўніць заяўку па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная, і арганізатары пакідаюць за сабой права адбору ўдзельнікаў на падставе матывацыі і з улікам роўнай прадстаўленасці розных груп (гендар, узрост, месца пражывання і г.д.). З адабранымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатары звяжуцца не пазней за 5
лістапада па электроннай пошце.

Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся на электронную пошту human.library.belarus@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Трэнінг 12.11”.