Як стварыць паспяховы бізнэс-праект: лекцыя ад сузаснавальніка TUT.by

Першыя бясплатныя заняткі Стартап-школы БДТУ запрашаюць на сустрэчу з Кірылам Валошыным, сузаснавальнікам TUT.by.

Калі: 18 кастрычніка, а 13:50.
Дзе: вуліца Свярдлова, 13а, аўд 114-4к.

На гэтых занятках Кірыл Валошын, прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік tut.byhoster.by, Café Netto і іншых кампаній раскажа, як стварыць сваю гісторыю поспеху ў бізнэсе.

Удзельнікі даведаюцца:

  • як выбраць перспектыўную бізнес-ідэю;
  • што варта запазычыць у паспяховых заходніх/расейскіх стартапаў;
  • якім чынам праверыць надзейнасць партнёра;
  • колькі грошай трэба для старту;
  • без чаго можна абысціся;
  • дзе знайсці інвестыцыі і фінансаванне;
  • куды інвестуе Кірыл Валошын;
  • ці ёсць на рынку Беларусі месца для медыйных праектаў?

У кожнага ўдзельніка Стартап-школы будзе магчымасць прадставіць свой праект альбо ідэю і атрымаць зваротную сувязь ад экспертаў.

Падрабязнасці і рэгістрацыя па спасылцы.

Арганізатар мерапрыемства – Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. Усе заняткі Стартап-школы БДТУ праводзяцца Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам у межах праекта “Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі”, які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу” (ТСІБ) пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці ( USAID).