Як стварыць паспяховы бізнэс і пазбегнуць памылак? Парадамі падзеліцца профі

Skills-On Group запрашае на практычны семінар “Фрукты-дамінаторы: кейс пабудовы здаровага бізнэсу на здаровым харчаванні”.

Калі: 10 красавіка а 18:30.
Дзе: аўдыторыя 601, ФМА БДУ (вул. Ленінградская, 20).

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя спецыялісты.

Шукаеце ідэю для запуску ўласнага бізнэсу? Або ў вас ужо ёсць крутая ідэя, але вы не ведаеце, дзе шукаць інвестыцыі для яе? А можа вы проста любіце паесці і заседзеліся дома за доўгую зіму?

Спікер семінару – Аляксандр Пажарэнка – прадпрымальнік і падарожнік. Аляксандр у бізнэсе з 20 гадоў. Ён запусціў першы беларускі парк забаваў з лабірынтамі ў кукурузе, удзельнічаў у заснаванні трох кампаній на тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны. Навучаецца прадпрымальніцтву і вучыцца на сваіх памылках, а таксама на прыкладах іншых бізнэсаў.

Падчас сустрэчы Аляксандр падзеліцца досведам стварэння бізнэсу і распавядзе пра памылкі, якіх можна пазбегнуць, а таксама правядзе варкшоп па стварэнні ўласнага бізнэсу з ужо існуючых ідэй.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.

Больш падрабязная інфармацыя тут.