Як трапіць у беларускамоўную групу ці клас? Бацькоўскі сход пройдзе ў Гомелі

Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг бацькоўскiх сходаў i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу.

На сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы разам пашукаюць адказы на наступныя пытаннi: 

  • Цi зможа дзiцёнак трапiць ў беларускамоўны клас на пачатку навучальнага года 2019?
  • Што трэба зрабiць, каб трапіць у беларускамоўную групу ў дзiцячым садку?
  • Цi iснуе бiлiнгвізм у сучасных навучальных установах?
  • Якiя крокi ўжо сёння можна зрабіць для папулярызацыі беларускай мовы?

На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі ў суседнім памяшканні.

Калі: 6 красавiка
Дзе: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы – Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14.
Пачатак: 17:00

Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62 (Алеся Аўласевіч)

Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і праводзіць ужо трэці сезон заняткаў «Мова дзяцей», на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет
па-беларуску.