Як ты ўяўляеш Еўропу ў 2050?

Конкурс ідэй Imagine Europe запрашае ўсіх ахвотных (любога ўзросту і нацыянальнасці) прадставіць сваё бачанне Еўропы у 2050 годзе ў кароткім пісьмовым і відэа-пітчы.

Конкурс прадстаўлены шэрагам еўрапейскіх партнёраў і атрымаў першапачатковае фінансаванне ў рамках Erasmus + Праграма Еўрапейскага Саюза.

Пераможцы

Па меншай меры 5 удзельнікаў выйграюць па 500 € кожны і будуць запрошаныя на міжнародны семінар з уплывовымі еўрапейскімі дзеячамі (праезд, пражыванне і сутачныя выдаткі пакрываюцца). Тэрміны правядзення міжнароднага семінара будуць устаноўлены ў адпаведнасці з даступнасцю для пераможцаў. Пераможцы будуць вызначаны з дапамогай галасавання грамадскасці, журы і інтэрнэт-галасавання.

Інтэрнэт галасаванне будзе ўлічвацца на 20%.
Адкрытае галасаванне будзе праходзіць у розных гарадах Еўропы і будзе ўлічвацца на 40%.
Галасаванне жувы будзе ўлічвацца на 40%.

Як прыняць удзел?

  • Напісаць пітч да 500 словаў на тэму «Маё бачанне Еўропы у 2050 годзе»
  • Запісаць сваю прамову ў відэа-фармаце да 3 хвілінаў.

Больш пра правілы, умовы і мэты конкурса можна пачытаць тут.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 28 лютага 2019.