Як універы Швецыі святкуюць юбілеі? Стыпендыямі!

Універсітэт Лунда (Швецыя) святкуе 350-годдзе, у гонар чаго прапануе замежнікам стыпендыі на вучобу ў магістратуры!

Галоўныя ўмовы – падзяляць каштоўнасці ўніверсітэта, імкнуцца паляпшаць свет і стан чалавецтва.

Стыпендыя падтрымлівае навучанне больш чым на 100 праграмах.

Што рабіць?

Напачатку трэба зарэгістравацца. Пасля – знайсці праграму, якая пасуе менавіта вам. Гэта можна зрабіць тут. Далей неабходна напісаць эсэ і падзяліцца ідэямі, як вы можаце змяніць свет дзякуючы ведам і досведу, які атрымаеце падчас навучання ва Ўніверсітэце Лунда. Гэтае эсэ трэба далучыць да вашай заяўкі на атрыманне стыпендыі. Паралельна вы мусіце прайсці стандартны працэс залічэння: выбраць праграму, паступіць на яе і пасля ўжо прэтэндаваць на стыпендыю.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт навучання, але асабістыя выдаткі кожны стыпнедыят мусіць забяcпечваць самастойна.

Дэдлайн для рэгістрацыі на сайце – 15 студзеня 2017 года, для падачы заяўкі з эсэ – 15 лютага 2017-га.

Імёны стыпендыятаў стануць вядомымі ў красавіку 2017 года.

Шмат падрабязнасцей можна знайсці па спасылцы.