Як узбагаціць сваю дзейнасць з дапамогай Creative Commons?

26-27 лістапада ў Мінску адбудзецца сустрэча філіялаў Creative Commons* Беларусі і Ўкраіны.

*Creative Commons — гэта набор ліцэнзій, якія дазваляюць аўтару самому вызначаць, як будзе выкарыстоўвацца яго твор, і даюць магчымасць некамерцыйнага выкарыстання твору. Больш за мільярд твораў ужо распаўсюджваецца пад гэтымі ліцэнзіямі.

Падчас сустрэчы каманды будуць абменьвацца досведам, а таксама сумесна працаваць над стварэннем дапаможнікаў для ўладальнікаў сайтаў (блогаў, парталаў), а таксама музеяў.

Асноўная мэта — стварыць разуменне: як зрабіць сваю дзейнасць больш адкрытай, а кантэнт — больш устойлівым, выкарыстоўвачы ліцэнзіі Creative Commons.

Вынік сумеснай працы будзе распаўсюджаны сярод грамадскіх арганізацый, а ўдзельнікі мерапрыемства ўзбагацяцца ведамі і новымі знаёмствамі.

На сустрэчу запрашаюцца:

  • музейныя супрацоўнікі;
  • блогеры;
  • юрысты;
  • і проста валанцёры, якія на працягу 2-х дзён (субота-нядзеля) гатовыя актыўна дапамагаць справе.

З-за таго, што месца абмежавана, арганізатары раяць усім зацікаўленым запоўніць анкету да 20 лістапада.

Глядзіце таксама: