Як ужываюцца ў гэтым свеце правы чалавека і анархізм? Публічная лекцыя
- 06.01.2017
- Лекцыі

- усе зацікаўленыя
- анлайн, Магілёў
- 11 студзеня 2017
- беларуская, руская
- 11.01.2017
- docs.google.com
З гэтым пытаннем прапануюць разабрацца падчас публічнай лекцыі праваабаронцы Насты Лойкі, якая падзеліцца сваімі суб’ектыўнымі адчуваннямі па гэтай тэме.
Калі: 11 студзеня (серада), 19:00. Дзе: Магілёў, Цэнтр “Кола” (завулак Чкалава 16) + анлайн.
Падчас лекцыі будуць разгледжаныя асноўныя характарыстыкі канцэпцыі правоў чалавека з параўнальнымі аспектамі ў анархізме. У прысутных будзе магчымасць пагаварыць, як суадносяцца правы чалавека і анархізм, як яны ўжываюцца паміж сабой і наогул ці варта параўноўваць гэтыя паняцці.
Для тых, хто не зможа прысутнічаць, будзе магчымасць загадзя пакінуць свае пытанні ў форме, а таксама глядзець лекцыю онлайн па спасылцы.