Як выбраць сваю кар’еру ўсвядомлена? Кансультацыя ад БАСС

БАСС запрашае школьнікаў і студэнтаў на сустрэчу з рэалістамі бізнэсу “Калейдаскоп прафесій”.

Калі: 5 лістапада 2016 года, а 15:00.
Дзе: Мінск, вуліца Старынаўская, 15.

Мэта мерапрыемства – пазнаёміць школьнікаў і студэнтаў з людзьмі, якія адбыліся як прафесіяналы, і тым самым натхніць маладое пакаленне дзейнічаць і рабіць свядомы выбар будучай кар’еры.

Удзельнікі трэнінгу даведаюцца пра:

  • гісторыі прафесійнага шляху – са школьнай парты да сённяшняга дня;
  • рэальны працоўны дзень – усё як ёсць, без прыўкрас;
  • фішкі, або якія ж яны – штодзённыя звычкі паспяховых профі;
  • рэальнае пагружэнне ў прафесію праз адмысловыя кейсы ад спікераў і многае-многае іншае;

“Праект створаны для таго, каб не проста распавесці пра розныя прафесіі, а стварыць рэальнае ўяўленне пра сутнасць кожнай працы. Бо па-сапраўднаму сур’ёзная праца будуецца са штодзённых дробязей, цяжкасцей і руцінных задач, а не гучных назваў і гісторый поспеху.

Мы жадаем развеяць ілюзіі і міфы аб прафесіях і дапамагчы маладым людзям рабіць усвядомлены выбар сваёй будучай кар’еры”, – кажа Алена Шевелева, HR-кансультант праекта Kandidat.by

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі і студэнты.

Фінансавыя ўмовы

Кошт удзелу – 5 рублёў.

Старонка мерапрыемства ў ВКонтакте.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся, калі ласка, да кіраўніка кірунку “Прафарыентацыя” БАСС Вольгі Падамацька:

  • тэлефон: +375298705557 (мыс);
  • e-mail: olga.podomat@gmail.com.