Як вырашыць сучасныя канфлікты: канферэнцыя ў Тбілісі

Міжнародная канферэнцыя ў Тбілісі запрашае студэнтаў, акадэмікаў і даследчыкаў, якія вывучаць канфлікты, падзяліцца сваімі ідэямі наконт таго, як вырашаць сучасныя пытанні, звязаныя з канфліктамі.

Калі: 6 кастрычніка 2017 года.
Дзе: Тбілісі, Грузія.

Тэмы, якія будуць закранацца на канферэнцыі:

  • міжнародныя і лакальныя канфлікты як крыніца нестабільнасці;
  • трансфармацыя і бяспека канлікту;
  • параўнальныя мірныя працэсы;
  • мірны працэс і практыкі пабудовы міру;
  • гендарнае і мірнае будаўніцтва;
  • правасуддзе і прымірэнне.

Канферэнцыя будзе ўключаць адмысловую панэль “Моладзь і пабудова міру” для студэнтаў-бакалаўраў і магістраў, на якой яны змогуць прадставіць свае актуальныя даследаванні ў гэтых пытаннях.

Працоўная мова – ангельская.

Падаць свае тэзісы (250-300 слоў для акадэмікаў і 200-250 слоў для студэнтаў) можна праз е-адрас ipc@cu.edu.ge.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і пераезд для абраных кандыдатаў. Дарэчы, вынікі будуць вядомыя не пазней за 15 жніўня.

Дэдлайн – 15 ліпеня 2017 года.

Падрабязней – па спасылцы.