Як з нуля запусціць IT-бізнэс у Берасці і Гародні?

19 кастрычніка ў Берасці і 20 кастрычніка ў Гародні на Стартап-школе сваімі “фішкамі” падзеліцца Дзмітрый Гурскі, партнёр венчурнага фонду Haxus, заснавальнік кампаніі-распрацоўніка мабільных прыладаў Ideanomix Digital.

Ideanomix Digital –  кампанія, якая стварае мабільныя прылады, што знаходзяцца ў топе App Store ў сваіх катэгорыях. Іх шмат разоў вылучалі ў App Store і Google Play.
Адзін з праектаў – OwHealth.com – сэрвіс для жанчын, які дапамагае сачыць за параметрамі здароўя. Сэрвісам ўжо карыстаюцца больш 1,5 мільёна жанчын.

У сваім выступе Дзмітрый распавядзе пра пакрокавы алгарытм рацыянальнага запуску софтвернага прадукту:

  • мабільны бізнэс: які парог уваходу ў яго, чаго сапраўды не варта рабіць;
  • як зразумець, які прадукт можа мець перспектывы;
  • дзе браць рынкавую інфармацыю;
  • як спраектаваць прадукт;
  • як стварыць MVP;
  • запуск і раскрутка прадукту;
  • асноўныя паказальнікі-метрыкі;
  • дзе браць фінансаванне;
  • як будаваць стасункі з партнёрамі;
  • маштабаванне, як хутка ўзляцець;
  • адказы на пытанні ўдзельнікаў.

Падарунак ад Дзмітрыя – 2 бізнэс-ідэі, якія варта рэалізаваць у Беларусі/свеце.

На працягу ўсяго мерапрыемства і падчас кава-паўзы Дзмітрый адкажа на прыватныя пытанні ўдзельнікаў Стартап-школы.

Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Берасці тут: brest.start.by.
Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Гародні тут: grodno.start.by.

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у Берасці – BYN 14.
Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел у Гародні –  BYN 12.