Як за два дні распрацаваць свой стартап?

5-6 жніўня ў Гародні пройдзе інтэнсіў па стварэнні і развіцці бізнэсаў ды стартапаў.

Гэта магчымасць дазволіць пракоцаць сябе і свой бізнэс / бізнэс-ідэю разам з крутымi прафесіяналамі.

За два дні ўдзельнікам трэба будзе прапрацаваць бізнес-ідэю, стварыць прататып і вызначыць эфектыўныя каналы прыцягнення першых кліентаў. Яны заглыбяцца ў атмасферу запуску стартапа, а таксама набудуць сяброў і партнёраў.

У праграме:

  • пошук бізнес-ідэі, аналіз рынку;
  • распрацоўка прадукту з улікам інтарэсаў карыстальнікаў;
  • распрацоўка бізнэс-мадэлі;
  • тэставанне бізнэс-мадэлі;
  • распрацоўка сайта;
  • асноўныя інструменты рэкламы бізнэс-праекта;
  • бонусны блок: чаго хоча інвестар ад стартапа, або што рабіць і што казаць, каб атрымаць інвестыцыі.

Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежавана. Рэгістрацыя абавязковая.

Інтэнсіў Стартап-школы праводзіцца Гарадзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу” (ОСІБ) у межах праекту “Стварэнне ўстойлівай інфаструктуры для падтрымкі развіцця стартапау і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі”, які рэалізуецца ОСІБ пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID).