Як здымаць ролікі і пісаць сцэнар: трэнінг у Латвіі

New Faces запрашаюць на трэнінгавы курс “Let’s Mov(i)e It-My Art of Communication”, які адбудзецца ў Латвіі.

Калі: 6-13 траўня 2017 года.
Дзе: Рыга, Латвія.

Да ўдзелу запрашаюцца тры ўдзельнікі з Беларусі.

Праект “Let’s Mov(i)e It-My Art of Communication” задуманы як трэкінг, падчас якога ўдзельнікаў навучаць даносіць інфармацыю да аўдыторыі ў выглядзе кіно.

  • Як здымаць ролікі?
  • Як напісаць сцэнар?
  • Што такое творчая майстэрня?
  • Як планаваць тэрміны і этап рэалізацыі?
  • Як выбраць правільны план, асвятленне? – на гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі атрымаюць адказы падчас навучання.

Таксама яны наведаюсь Рыжскую кінастудыю, даведаюцца пра досвед і сакрэты дасведчаных майстроў, атрымаюць новыя знаёмствы і кантакты.

Працоўная мова – руская.

Фінансавыя ўмовы

Выдаткі на праезд пакрываюцца ў памеры 180 еўра, на візу – 35 еўра. Пражыванне і харчаванне цалкам прадстаўляюцца арганізатарамі. Унёсак за ўдзел – 20 еўра + унёсак у New Faces.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 13 сакавіка 2017 года.