Як зладзіць грамадскую кампанію і атрымаць фінансавую падтрымку на яе рэалізацыю

Грамадзянская Беларусь (Чэхія) запрашае на семінар арганізацыі ды ініцыятывы з Беларусі, якім цікавы інструмент грамадскіх кампаніяў для вырашэння або выяўлення праблем у супольнасці.

Калі: 18-25 сакавіка 2018 года.
Дзе: Чарнігаў, Украіна.

Абраныя ініцыятывы атрымаюць магчымасьць рэалізаваць свае грамадскія кампаніі пасля семінару.

Падчас семінару ўдзельнікі і ўдзельніцы навучацца галоўным навыкам, неабходным для якаснай рэалізацыі кампаніяў (планаванне, арганізацыя, PR, SMM, праца з медыямі, праца з мэтавай аўдыторыяй) з удзелам вядомых чэшскіх і беларускіх экспертаў і экспертак.

На семінары ўдзельнікі распрацуюць планы і праекты сваіх кампаніяў, якія Грамадзянская Беларусь падтрымае па заканчэнні семінару. Максімальная сума праекту – 4000 USD з тэрмінам рэалізацыі да канца 2018 года.

Пасля семінару будзе працягнута супрацоўніцтва і падтрымка з боку Грамадзянскай Беларусі: кансультацыі, дадатковыя семінары, экспертная падтрымка для паспяховай рэалізацыі праектаў.

Семінар арганізаваны для няўрадавых арганізацыяў або ініцыятыўных групаў, таму для ўдзелу ў навучанні неабходна мець каманду, якая будзе рэалізоўваць праект пасля яго заканчэння ад імя вашай арганізацыі.

Мінімальная колькасьць удзельнікаў на семінары ад адной арганізацыі ці ініцыятыўнай групы – 3 чалавекі, максімальная – 4.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам і ўдзельніцам будуць аплачаныя праезд з Беларусі да Чарнігава і назад у памеры да 40 даляраў ЗША на аднаго чалавека. Арганізатары таксама аплочваюць выдаткі на пражыванне і харчаванне ў Доме правоў чалавека.

Як падацца

Каб узяць удзел у семінары, неабходна да 31 студзеня 2018 года запоўніць анкету. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 10 лютага.

Падрабязную інфармацыю глядзіце па спасылцы.