Як зменіцца рынак нафты?

Яшчэ некалькі гадоў таму перапрацоўка расійскай нафты была істотным драйверам айчыннага эканамічнага росту. Падатковы манеўр, канфлікты з расійскімі ўладамі і сусветнае падзенне цэнаў – усё гэта можа ліквідаваць апісаную крыніцу. Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-дыскусію з Міхаілам Крухіціным, расійскім экспертам у энергетыцы.

У плане размовы: перспектывы беларуска-расійскіх нафтавых адносін і амерыканскія праекты ў рэгіёне,  наколькі зацяжным будзе падзенне цэнаў і што будзе адбывацца з нашымі эканомікамі.

Анлайн-размова з Міхаілам Круціхіным адбудзецца 7 траўня, пачатак а 15:30. 

Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Zoom па спасылцы.

За мерапрыемствам можна сачыць на старонцы Facebook.