Як знайсці грошы? Распавядзе Асамблея НДА

Асамблея НДА ладзіць шэраг трэнінгаў “Дзе ў Беларусі грошы і як іх атрымаць” для грамадзкі актывістаў і актывістак, якія цікавяцца пошукам сродкаў для рэалізацыі ўласных праектаў і ідэй.

Трэнінгі пройдуць:

  • 21 верасня;
  • 12 кастрычніка;
  • 26 кастрычніка;
  • 30 лістапада.

Мэта трэнінгу: развіццё практычных навыкаў грамадзкіх лідараў і лідарак па прыцягненні ўнутраных рэсурсаў для фінансавання дзейнасці іх арганізацыяў ды ініцыятываў.

Якія веды можна атрымаць:

  • Базавую інфармацыю пра магчымасці ўнутранага фінансавання ў Беларусі;
  • Веды пра тое, як прэзэнтаваць свае ідэі мясцоваму бізнэсу;
  • Веды пра тое, як карыстацца краўдфандынгавымі пляцоўкамі;
  • Створаць чарнавікі ідэяў, кампаніяў, акцыяў, на якія можна знайсці сродкі ўнутры Беларусі;
  • Натхняць на правядзенне ўласных краўдфандынгавых кампаніяў і (або) партнёрскіх з лакальным бізнэсам.

Умовы:

Арганізатары забяспечаць харчаванне, кампенсуюць выдаткі на праезд. Час: з 11:00 да 19:00.

Як падацца:

Запоўніць анкету на ўдзел у трэнінгу. Месца будзе паведамлена адабраным удзельнікам. Апошні тэрмін падачы заявак на трэнінг 21 верасня: 16 верасня. Пра вынікі адбору на першы трэнінг будзе паведамлена 17 верасня.