Як знайсці нябачных і апісаць невядомае: новы адукацыйны курс для журналістаў
- 17.03.2017
- Семінары

- журналісткі, журналісты
- Мінск
- красавік - кастрычнік 2017 года
- беларуская, руская
- 03.04.2017
- ibb-minsk.by
Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў IBB сумесна з Амбасадай ФРГ у Беларусі запрашае журналістаў беларускіх СМІ на адукацыйны курс «Новая сацыяльная журналістыка: як знайсці нябачных і апісаць невядомае».
Перыяд: красавік – кастрычнік 2017 года (раз на месяц, чацвер-пятніца).
Лакацыя: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў IBB.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты нацыянальных і рэгіянальных СМІ, як дзяржаўных, так і недзяржаўных.
Фармат курса
4 двухдзённых навучальных модуля, адзін з якіх пройдзе ў фармаце “Медыяпалігона” – каманднай працы ўдзельнікаў для падрыхтоўкі гісторый з жыцця аднаго беларускага горада. Таксама запланавана выданне зборніка лепшых публікацый і адукацыйная паездка ў Кіеў для самых актыўных.
Галоўнае пытанне курса: як журналісту выйгрышна выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці інавацыйныя сацыяльныя тэмы, выконваючы прафесійныя стандарты і не забываючы пра грамадскі інтарэс?
Удзельнікі атрымаюць:
- крэатыўныя ідэі ў пошуку новых тэмаў;
- тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па падрыхтоўцы і пабудове структуры сацыяльнага інтэрв’ю, рэпартажа, аналітычнага артыкула, нарыса;
- актуальны інструментарый для прымянення этычных стандартаў і падвышэння якасці журналісцкіх матэрыялаў;
- агляд новых тэндэнцый у сферы прафесійных стандартаў журналістыкі і патэнцыялу беларускіх СМІ ў асвятленні сацыяльных інавацый.
Фінансавыя ўмовы
Удзел бясплатны, усе выдаткі пакрываюцца арганізатармі.
Дэдлайн падачы анкеты – 3 красавіка 2017 года, 12:00.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлфоне +375 17 207 49 72 ці па e-mail pr@ibb.by.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.