Як знайсці рэсурсы на свае ідэі? Прыходзь на дабрачынную канферэнцыю

17 верасня 2016 года ў Мінску пройдзе “ДарУма” – першая дабрачынная канферэнцыя па прыцягненні рэсурсаў.

Дакладны час – з 10 да 18 гадзіны 17 верасня. Лакацыя – праспект Дзяржынскага, 57 (Галерэя TUT.by).

Тэмы канферэнцыі:

  • апошнія трэнды ў галіне пошуку і збору рэсурсаў;
  • гранты і праграмы;
  • карпаратыўная сацыяльная адказнасць;
  • дзяржпраграмы падтрымкі;
  • пляцоўкі для развіцця ў Мінску (сеціва, каворкінг, інкубатар);
  • агляд прававога рэгулявання.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • аўтары цікавых праектаў;
  • кіраўнікі кампаній і прадстаўнікі інвестыцыйных структур;
  • экперты ў галіне эканомікі, фінансаў, інвестыцый;
  • установы адукацыі, культуры і спорту;
  • некамерцыйныя арганізацыі;
  • валанцёры, актывісты, фрылансеры, энтузіясты ды іншыя.

Удзельнікі канферэнцыі змогуць пазнаёміцца з:

  • прыкладамі паспяховага прыцягнення інвестыцый на развіццё праекта;
  • перавагамі і асаблівасцямі разнастайных спосабаў прыцягнення рэсурсаў;
  • крытэрамі адпаведнасці праекта для лепшага прыцягнення рэсурсаў;
  • са спосабамі вызначэння і мінімізацыі рызык пры выбары шляхоў прыцягнення знешніх рэсурсаў ва ўмовах крызісу.

Фінансавыя ўмовы

Удзел у канферэнцыі платна-дабрачынны, гэта значыць, кожнаму ўдзельніку неабходна зрабіць унёсак памерам 10 рублёў на рахунак у Беларусбанку. Гэтыя грошы пойдуць на рэабілітацыю дзіцяці ў Цэнтры інтэнсіўнай тэрапіі Olinek (Польшча).

Зарэгістравацца на канферэнцыю неабходна да 15 верасня 2016 года (ўключна).

Больш падрабязнасцей можна даведацца па е-адрасе krugsolnechny@gmail.com ці тэлефоне +375 25 511 55 38 (Кацярына).

Арганізатар мерапрыемства – мясцовае грамадскае аб’яднанне “Солнечный круг”.