Як зрабіць навуку рухавіком развіцця? Дыскусія ад Ліберальнага клубу

Ліберальны клуб запрашае на панэльную дыскусію “Год навукі: як зрабіць навуку рухавіком развіцця краіны?”.

Калі: 2 лютага 2017 года, 19:00.
Дзе: Мінск, канферэнц-заля гатэля “Еўропа”.

У дыскусіі возьмуць удзел наступныя эксперты:

  • Алена Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ;
  • Сяргей Кізіма, доктар палітычных навук, загадчык кафедры, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце РБ;
  • Аляксандра Скарабагатава, кандыдат біялагічных навук, навуковы супрацоўнік, Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
  • Сяргей Вятохін, кандыдат фізіка-матэматычных навук, загадчык кафедры, БДТУ;
  • Аляксандр Філіпаў, кандыдат палітычных навук, дэкан Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў;
  • Аляксандр Казакевіч, PhD in Political Studies, дырэктар, Інстытут палітычных даследванняў “Палітычная сфера”.

Мадэратар – Вадзім Мажэйка.

Эксперты разгледзяць наступныя тэмы:

  • Выклікі і кропкі роста для беларуская навукі. Якія накірункі і пытанні ў навуцы патрабуюць рашэння. прыняцця дзяржаўных (ці яшчэ нейкіх мер), каб зрабіць магчымым далейшае, больш эфектыўнае развіццё?
  • Перспектывы навуковай часткі Балонскага працэсу. Якія змяненні чакаюць аспірантуру і дактарантуру, сістэму прысуджэння навуковых ступеней? Як задзейнічаць патэнцыял акадэмічных абменаў для развіцця ўніверсітэцкай навукі;
  • Інтэрнацыялізацыя беларускай навукі. Наколькі Беларусь сёння звязана з сусветнай навуковай супольнасцю і якія магчымыя кропкі судакранання інтарэсаў.

Праграма мерапрыемства:

19:00 – 20:45 – выступ удзельнікаў, агульная дыскусія;

20:45 – 21:15 – кава-постскрыптум.

Уваход вольны. З усімі пытаннямі можна звяртацца да Мікіты Бяляева па тэлефоне +375 29 677-55-14.