Як зрабіць прэс-службу максімальна эфектыўнай? Курс ад БАЖ

Тых, хто жадае зрабіць твар сваёй арганізацыі больш пазнавальным і папулярным, гатовы асвойваць беларускую медыяпрастору і не думае, што ведае пра піяр усё, БАЖ запрашае на адмысловы курс.

Піяр узнікае там, дзе адчуваюць патрэбу ў кантактах з грамадскасцю. Гэта вельмі доўгая, шчыльная праца, якая можа адгукнуцца самымі нечаканымі і, магчыма, прыемнымі вынікамі.

Пасля сканчэння курсу ўдзельнікі будуць ведаць…

  • як стварыць брэнд сваёй арганізацыі;
  • дзе шукаць “свае” СМІ, як наладзіць і падтрымліваць з імі кантакты;
  • што дапамагае фарміраваць інфармацыйныя плыні і кіраваць імі;
  • па якіх правілах будуецца прэс-служба і як эфектыўна кіраваць ёй;
  • чым прэс-канферэнцыя адрозніваецца ад брыфінгу і ў чым дапамагаюць дзелавыя сустрэчы з журналістамі;
  • у чым карысць стратэгічнага планавання інфармацыйнай дзейнасці;
  • як пісаць прэс-рэлізы і інфармацыйныя матэрыялы;
  • як прымусіць сацсеткі “танчыць пад вашую дуду”;
  • як падрыхтавацца да выступу перад прэсай і быць лепшым у дыскусіі.

Падчас курсу кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект, які будзе арыентавацца на патрэбы сваёй арганізацыі.

Лепшыя з навучэнцаў па выніках курсу атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой у сакавіку 2016 года.

Трэнеры – Аляксандр Коктыш, Аляксандр Люшкевіч.

Да ўдзелу запрашаюцца прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый, дзяржаўных і бізнэс-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных зносін з грамадствам.

Дэталі курсу

Курс “Эфектыўныя прэс-службы” распачнецца 23 студзеня і скончыцца 19 сакавіка 2016 года. Ён складаецца з васьмі заняткаў, якія будуць весці беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежных трэнераў.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11:00 да 14:00.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас baj@baj.by (з пазнакай PR) да 19 студзеня.

Каб падаць заяўку, неабходна даслаць…

  • кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў);
  • абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.