Якасная самаадукацыя – Лекцыя ў Business Intelligence Club

Business Intelligence Club запрашае на лекцыю пра якасную самаадукацыю і дыстанцыйнае навучанне.

Нягледзячы на тое, што дыстанцыйнае навучанне паступова набірае абароты і становіцца найбольш актуальным і прывабным за звычайную адукацыю ў рэжыме афлайн, маладыя людзі не валодаюць вялікім аб’ёмам інфармацыі пра яго.

Мы вырашылі не пакідаць гэта так і запрасілі ў наш праект Ігара Конюхова (LMS Moodle, Ispring-online, Bitrix, WebTutor) падрабязна распавесці аб гэтай тэме і падзяліцца сваім неацэнным 7-мі гадовым вопытам.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Калі: 14 лістапада 2018, 18:30


Дзе: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20 (ст. М. Плошча Леніна), аўд. 1301