Якая Беларусь за мяжой?

У гонар свайго 25-годдзя Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” абвяшчае конкурс прац, прысвечаных гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа.

Да разгляду прымаюцца арыгінальныя аўтарскія тэксты навуковага, навукова-папулярнага, публіцыстычнага характару. Яны могуць датычыцца розных аспектаў жыцця і дзейнасці беларусаў у замежжы, напрыклад:

  • жыццяпісаў пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, палітыкаў, грамадскіх ды іншых дзеячоў, чыё жыццё і творчасць звязаныя з замежжам;
  • асэнсавання творчай спадчыны дзеячоў беларускага замежжа;
  • гісторыі масавых эміграцый, перасяленняў беларусаў па-за межы Беларусі;
  • гісторыі або сучаснасці беларускай прысутнасці ў пэўнай краіне;
  • дзейнасці беларускіх дзяржаўных прадстаўніцтваў на Захадзе: Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай Цэнтральнай Рады;
  • дзейнасці асобных беларускіх арганізацый, суполак, калектываў, сродкаў масавай інфармацыі;
  • сацыяльных, эканамічных, культурных аспектаў існавання беларускага замежжа.

Да ўдзелу запрашаюцца як прафэсійныя навукоўцы, так і аматары, як сталыя даследчыкі, так і пачаткоўцы з Беларусі і замежжа.

Каб стаць кандыдатам на перамогу ў конкурсе, неабходна даслаць сваю працу на адрас zbsb.minsk@gmail.com з пазнакай у тэме “На конкурс”.

Патрабаванні да працы:

  • беларуская мова напісання;
  • памер – каля 40 тысяч знакаў;
  • не быць раней апублікаванай.

Пераможцы атрымаюць каштоўныя ўзнагароды, а лепшыя працы ўдзельнікаў апублікуюць.

Дэдлайн – 1 студзеня 2016 г.