Які бывае доктар?

City University London прапануе 6 PhD стыпендый на даследаванні ў Школе Матэматыкі, Камп’ютэрных Навук і Інжынерыі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выключная па ўзроўні магістэрская ступень у рэлевантнай вобласці;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (6.5 па IELTS ці эквівалент);
  • кандыдаты не павінны атрымоўваць доктарскую ступень у City University London ці іншым падчас падачы заяўкі.

Фінансавыя ўмовы:

Даследчыкам будзе выплачвацца гадавая стыпендыя (£16,000 у 2015/16). Кошт навучання таксама будзе пакрывацца, але для ўдзельнікаў не з краін Еўразвязу існуюць асаблівыя ўмовы.

Пакет дакументаў:

  • заяўка на ўдзел;
  • прапанова даследавання (3 старонкі);
  • пацвярджэнне акадэмічнай кваліфікацыі;
  • сертыфікат валодання ангельскай мовай;
  • 2 рэферэнцыі (адна з іх – акадэмічная).

Пералічаныя дакументы трэбы даслаць на адрас pgr.smcse.enquire@city.ac.uk.

Дэдлайн падачы заяўкі – 26 мая 2016 года.

Больш дакладную інфармацыю можна знайсці па спасылцы.