Яндэкс шукае ў Мінску стажораў

Яндэкс пачынае набор на летнюю стажыроўку.

Кампанія чакае студэнтаў, аспірантаў і выпускнікоў ВНУ, якія…

  • маюць добрую матэматычную падрыхтоўку;
  • ведаюць базавыя алгарытмы;
  • умеюць праграміраваць.

На пэўны час яны стануць часткай каманды і змогуць паспрабаваць сябе ў справе.

Вакансіі для стажораў прапануюцца ў розных сервісах Яндэкса. Стажораў чакаюць заданні, звязаныя з аналізам дадзеных, машынным навучаннем і інфраструктурай. Ёсць таксама даследчыя праекты і аналітычная праца.

Некалькі чалавек гатова прыняць каманда маўленчых тэхналогій. Стажорам давядзецца займацца ідэнтыфікацыяй і сінтэзам маўлення, галасавой біяметрыяй і дыялогавымі сістэмамі.

Калі вы жадаеце правесці лета з Яндэксам, дасылайце свае заяўкі. Кандыдатам, якія валодаюць неабходнымі ведамі, кампанія дашле тэставае заданне – гэта адбудзецца пасля 14 сакавіка. Тым, хто паспяхова пройдзе конкурсны адбор, будуць прапанаваныя стажорскія вакансіі ў адпаведнасці з тым, што любіць і ўмее абраны кандыдат.

Фінансавыя ўмовы

Стажыроўка, якая будзе працягвацца 3 месяцы, аплочваецца. Даты абмяркоўваюцца індывідуальна з кожным удзельнікам.