Едзем у Ташкент! За лідарствам і матывацыяй

Другі міжнародны моладзевы саміт запрашае актыўных маладых людзей з усяго свету ва Ўзбекістан.

Калі: 24-26 сакавіка 2017 год.
Дзе: Ташкент, Узбекістан.

International Youth Summit in Tashkent – адкрытае міжнароднае мерапрыемства ў галіне адукацыі і культуры, платформа для маладых людзей – будучых лідараў, якія жадаюць падзяліцца сваімі навыкамі і ведамі пра лідарства, крытычнае мысленне, міжкультурную камунікацыю і самаразвіццё.

Мэта сёлетняга саміту – павышэнне цікавасці моладзі з усяго свету да узбекскай культурнай і гістарычнай спадчыны, павагі да замежных культур і традыцый сярод розных нацыянальнасцей.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць ва ўзросце ад 17 да 24 гадоў;
  • дэманстраваць моцныя персанальныя навыкі і патэнцыял стаць ключавым лідарам ў сваёй супольнасці;
  • жаданне ствараць пазітыўныя сацыяльныя змены ў сваёй краіне, выкарыстоўваючы атрыманы досвед падчас саміта;
  • быць актыўным/ай у палітычных ці грамадскіх арганізацыях. медыях, біхнэс-сектары, лакальных супольнасцях;
  • добра валодаць пісьмовай і размоўнай ангельскай.

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы. Вынікі адбору стануць вядомымі 28 лютага.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас info.yldp@gmail.com.