Ельскі ўніверсітэт шукае беларусаў

Сусветная стыпендыяльная праграма Ельскага ўніверсітэта (Злучаныя Штаты) шукае 16 удзельнікаў з любой краіны свету.

Праграма доўжыцца з сярэдзіны жніўня па снежань 2016 года. За гэты час стыпендыяты змогуць паглыбіцца ў інтэлектуальнае жыццё ўніверсітэта, паўдзельнічаць у мерапрыемствах (дыскусіях, круглых сталах, сустрэчах са студэнтамі-аднагодкамі і г.д.).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • неамерыканскае грамадзянства (падвоеннае грамадзянства дапушчальна);
  • прафесійны досвед тэрмінам ад 5 да 20 гадоў, які дэманструе значныя дасягненні і майстэрства.

Сярэдні ўзрост стыпендыятаў – 39 гадоў (абмежаванняў па ўзросце для кандыдатаў не існуе).

Крытэры, па якіх будуць абіраць удзельнікаў:

  • схільнасць да крытычнага, крэатыўнага, прадпрымальніцкага і стратэгічнага мыслення;
  • выбітныя дасягненні і высокія маральныя якасці;
  • схільнасць да ўдзелу ў вырашэнні значных пытанняў на нацыянальным і міжнародным узроўні і г.д.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на падарожжа (у абодва бакі), медыцынскую страхоўку, выдаюць штомесячную стыпендыю на паўсядзённае жыццё, выдзяляюць кватэру для пражывання.

Кандыдаты мусяць падаць заяўку анлайн.

Дэдлайн – 2 снежня 2015 года. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл applicant.worldfellows@yale.edu.

Падрабязнае апісанне праграмы – на гэтай старонцы.

Паводле by.odb-office.eu