Ельскі ўніверсітэт шукае лідараў з усяго свету

Ельскі ўніверсітэт (Злучаныя Штаты) вітае лідараў з любой краіны свету, хто вылучыўся ў сваёй прафесіі ў краіне, рэгіёне ці на міжнародным узроўні, і прапануе ўдзел у стыпендыяльнай праграме імя Марыса Грынберга у 2017 годзе.

Стыпендыятамі могуць стаць прадстаўнікі розных сфер: бізнесу, НДА, мастацтва, медыяў, абароны ці рэлігіі.

На праграму запрашаюцца кандыдаты, якія адыгрываюць ролю ў руху і паскарэнні працэсу перамен.

У праграме будуць удзельнічаць прадстаўнікі розных сектараў з усяго свету, розных спецыяльнасцей і талентаў.

Перыяд праграмы – з сярэдзіны жніўня па сярэдзіну снежня 2017 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ад 5 да 20 гадоў прафесійнага стажу, дэманстрацыя прафесійных дасягненняў, сярэдні ўзрост кандыдатаў праграмы – 39 гадоў;
  • вольнае валоданне ангельскай мовай;
  • неамерыканскае грамадзянства.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя ўключае: пакрыццё выдаткаў на пражыванне ў Нью-Хэйвэне (1-2-пакаёвая кватэра), медыцынскую страхоўку, выдаткі на вандроўку з роднай краіны (ў абодва бакі).

Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Адказы на дадатковыя пытанні можна знайсці тут. Падрабязную інфармацыю можна даведацца праз е-адрас Applicant.WorldFellows@Yale.edu.

Дэдлайн – 7 снежня 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu