Еўрасаюз шукае лепшыя журналісцкія працы з Беларусі

Прадстаўніцтва Еўрапейскага ў Беларусіі абвяшчае конкурс журналісцкіх прац па асвятленні праектаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Конкурс прымеркаваны да запуску сайта euprojects.by.

Намінацыі:

  • Найлепшая публікацыя ў СМІ (артыкул, рэпартаж і інш.);
  • Найлепшы фотарэпартаж;
  • Найлепшы відэа- або радыёсюжэт.

Патрабаванні да ўдзельнікаў

Удзельнікамі конкурсу могуць быць як штатныя, так і пазаштатныя аўтары зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь СМІ, якія маюць грамадзянства краіны.

Патрабаванні да матэрыялаў:

  • Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя (альбо якія выйшлі ў эфір) у перыяд з 10 студзеня 2017 да 22 сакавіка 2017 уключна.
  • Тэкст матэрыялу і/альбо фотаздымкі, якія яго ілюструюць, а таксама відэа альбо гукавы шэраг павінны быць арыгінальнымі. Не дапускаецца пераказ прэс-рэлізаў і іншае нятворчае выкарыстанне матэрыялаў, падрыхтаваных арганізатарамі конкурсу.
  • У матэрыяле мусіць быць згаданы сайт “Праекты ў Беларусі пры фінансавай падтрымцыЕўрапейскага саюза”, а таксама як мінімум адзін праект, які рэалізуецца ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы ЕС.

Пераможцы конкурсу ў кожнай з намінацый атрымліваюць прыз у выглядзе перадаплочанай паездкі ў адну з краін Еўрапейскага саюза на семінар (да 3 дзён уключна), па тэматыцы, адпаведнай тэматыцы намінацыі, у якой удзельнік атрымаў перамогу.

Дэдлайн падачы заяўкі — 22 сакавіка 2017 уключна.

Заяўкі накіроўваюцца адным лістом у электронным выглядзе на адрас pressa@ezerin.com альбо паштовым адпраўленнем на адрас: Беларусь, 220123, г. Мінск, вул. Веры Харужай, дом 22, офіс 603, ПРУП “Эзерын” з пазнакай“Конкурс”.

Па дадатковую інфармацыю варта звяртацца па наступных кантактах арганізатара: тэл. (017) 294 86 63, e-mail: pressa@ezerin.com.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.