ЕВС-год у Ірландыі

Адкрываецца прыём заявак на ўдзел у ЕВС-праекце ў Ірландыі.

Калі: студзень 2018 – студзень 2019 года.
Дзе: Ballinagleragh, Ірландыя.

Працягласць праекту – 12 месяцаў. Арганізацыя GEAL, якая прымае валанцёраў, – гэта некамерцыйная ўстанова, фокус працы якой – узнаўляльныя крыніцы энэргіі і іх выкарыстанне.

Галоўная мэта арганізацыя – аказваць уплыў на прыняцце рашэнняў па пашырэнні выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энэргіі праз правядзенне даследаванняў, адвакатаванне і адукацыю ў дадзенай галіне.

Падчас ЕВС-праекта валанцёры стануць паўнавартаснымі сябрамі каманды і будуць займацца выкананнем задач, якія ставіць перад сабой арганізацыя. Якімі менавіта?

  • уплыў на грамадскую думку і прыняцце рашэнняў па забароне фрэкінгу праз даследаванні, адукацыю мясцовага насельніцтва і адвакатаванне;
  • прасоўванне ўстойлівых крыніц энэргіі праз уплыў на мясцовую супольнасць і прыняцце рашэнняў на ўсіх узроўнях;
  • уцягванне моладзі ў якасці валанцёраў, даследчыкаў і ўдзельнікаў праектаў для больш эфектыўнага дасягнення пастаўленых задач;
  • усталяванне кантата з іншымі некамерцыйнымі арганізацыямі падобнага профілю для больш эфектыўнага ўздзеяння на прыняцце рашэнняў на нацыянальным узроўні.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • мець грамадзянства Беларусі альбо жыць на тэрыторыі краіны;
  • узост – 18-30 гадоў;
  • цікавасць да тэмы дзейнасці арганізацыі і гатоўнасць сумяшчаць розныя віды дзейнасці;
  • быць готовым да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы ў невялікім населеным пункце.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёрам аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне і медыцынскае страхаванне. Таксама арганізуецца курс ангельскай мовы.

Для ўдзелу ў праекце неабходна даслаць CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове на е-адрас аlisa.karpovich.wl@gmail.com.

Дэдлайн – 24 лістапада 2017 года (але пажадана дасылаць як мага раней).

Падрабязней пра ЕВС можна пачытаць тут.