ЕВС-праект у Чэхіі

Распачынаецца прыём заявак на ўдзел у доўгатэрміновым валанцёрскім праекце ЕВС у Чэхіі. На праект шукаюць двух валанцёраў / валанцёрак з Беларусі і Харватыі.

Калі: 1 лістапада 2017 года – 31 кастрычніка 2018 года.
Дзе: Брно, Чэхія.

Мэта праекта – ахова прыроднага асяроддзя і прасоўванне міжкультурнага дыялогу сярод моладзі.

Прымаючая арганізацыя: Hnutí Brontosaurus.

Асноўныя віды дзейнасці:

  • падрыхтоўка і правядзенне адукацыйных мерапрыемств для школьнікаў;
  • удзел у праграмах экалагічнага напрамку (Eko tent, Action Historic Objects, Action Nature, Summer Camps).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам / грамадзянкай Рэспублікі Беларусь ці пражываць на тэрыторыі краіны;
  • узрост ад 18 да 30 гадоў;
  • жаданне працаваць з моладзю;
  • захапленне экалагічнай тэматыкай;
  • валоданне ангельскай мовай:
  • валоданне чэшскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай.

Фінансавыя ўмовы

Праект фінансуецца Праграмай Erasmus +, якая пакрывае выдаткі валанцёраў на жыллё, харчаванне і страхоўку Таксама ў межах праграмы арганізуецца курс чэшскай мовы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 1 жніўня 2017 года. CV і матывацыйны ліст на ангельскай мове трэба даслаць на alisa.karpovich@gmail.com, тэма пісьма «ЕВС, Брно».

Больш пра праграму ЕВС па спасылцы.