ЕВС у Польшчы: гарачы дэдлайн!

Асацыяцыя па міжнародных і міжкультурных абменах ANAWOJ запрашае аднога валанцёра з Беларусі далучыцца да доўгатэрміновага EVS-праекта ў Польшчы.

Калі: верасень/кастрынік 2017 – чэрвень 2018 года.
Дзе: Гродэк, Польшча.

Прымаючая арганізацыя

Школа ў вёсцы Гродэк (36 км ад Беластока). Школа складаецца з пачатковых класаў (198 вучняў) і сярэдніх класаў (112 вучняў). Студэнты вывучаюць ангельскую, польскую і беларускую мовы. Школа ўдзельнічае ў розных праектах Еўрапейскага Звязу, Erasmus+ уключна. За апошнія тры гады школа прымала шэсць валанцёраў з Беларусі, Гішпаніі і Францыі.

Чым будуць займацца валанцёры:

  • дапамогай ў школьным клубе (заняткі пасля вучобы) – арганізацыя творчых актыўнасцей для дзяцей і падлеткаў (6-14 гадоў);
  • дапамогай настаўнікам падчас арганізацыі школьных святаў ды іншых імпрэз;
  • арганізацыяй моўных варкшопаў, сустрэч, гульняў, вечарын, прысвечаных міжкультурнай камунікацыі і прэзентацыі сваёй культуры ды краіны;
  • стварэннем сваіх уласных актыўнасцей (спорт, музыка, літаратура і г.д.);
  • кааперацыяй з лакальнымі інстытуцыямі – культурнымі цэнтрамі, дзіцячымі садкамі і іншымі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост – ад 18 да 30 гадоў;
  • грамадзянства Беларусі;
  • матывацыя і зацікаўленасць ў працы з дзецьмі і падлеткамі;
  • вітаюцца кандыдаты з творчымі і спартыўнымі хобі (музычныя інструменты, рукадзелле ды іншыя);
  • зацікаўленасць у пашырэнні ведаў па глабальнай адукацыі;
  • валоданне ангельскай мовай на размоўным узроўні;
  • валоданне беларускай і польскай мовай вітаецца;
  • гатоўнасць да самастойнага жыцця разам з іншымі валанцёрамі з краінаў ЕЗ і Ўсходняй Еўропы.

Відэа пра валацёрства ў Гродэку можна знайсці тут і тут.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, харчаванне, мясцовую страхоўку і візу. Апроч гэтага, штомесяц будуць выдавацца кішэнныя грошы.

Як падацца

Усім ахвотным трэба даслаць свае CV, заяўку і фота на email: anawoj@interia.pl.

Дэдлайн падачы заяўкі – 4 верасня 2017 года.