ЕВС-вакансія ў Нямеччыне

Грамадская аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” разам з партнёрамі шукаюць валанцёра/валанцёрку на ЕВС-праект у Штральзундзе (Нямеччына).

Калі: 1 кастрычніка 2017 – 30 верасня 2018 года.
Дзе
: Штральзунд, Нямеччына.

Валанцёрёка будзе працаваць у арганізацыі Jugendkunst e.V.

Jugendkunst e.V. , які ладзіць моладзевую мастацкую школу, займаецца сацыяльнай работай з моладзю і таксама працуе ў Музеі друку ў былым паравым млыне, які ўключаны ў спіс гістарычных будынкаў. Розныя працоўныя часткі заўсёды адкрытыя для грамадскасці, дзяцей і падлеткаў, якія прымаюць удзел у мерапрыемствах. Турысты прыходзяць сюды амаль кожны дзень.

Усе праекты ў арганізацыі плануюцца разам, і кожнае рашэнне прымаецца камандай. Большая частка працы выконваецца маленькімі камандамі. Што тычыцца працягласці праектаў, матэрыялаў і інструментаў, да кожнай мэтавай групы свой падыход. Тут грае важную ролю ўзрост удзельнікаў і іх здольнасць да канцэнтрацыі.

Групы, з якімі працуе арганізацыя, адрозніваюцца ўзростам, і ў працы з імі выкарыстоўваюцца розныя тыпы мастацтва і рамёстваў, такія як трафарэтны друк цішотак, друк плакатаў, стварэнне і выраб настольных гульняў на такія тэмы як маладосць, сяброўства, каханне ці іншыя, што прапануюцца самімі ўдзельнікамі.

У Jugendkunst e.V. таксама ёсць рэгулярныя групы, напрыклад, курсы моладзевай школы малявання альбо моладзевыя майстэрні. Моладзевыя майстэрні наведваюць розныя кірмашы і выставы ў рэгіёне.

Таксама ў будынку музея і моладзевай мастацкай школы знаходзіцца міжпакаленчы працоўны домік і моладзевы клуб для людзей з інваліднасцю, які арганізаваны Kreisdiakonisches Werk Stralsund (рэгіянальны адзел дабрабыту і сацыяльных справаў), з якім наладжана супрацоўніцтва, плануюцца агульныя праекты. 

Валанцёрская праца ў Jugendkunst e.V. азначае працу з рознымі людзьмі ў вялікай камандзе  і рэалізацыю праектаў з групамі, якія адрозніваюцца ўзростам, сацыяльным становішчам, досведам і інш. У дадатак у Jugendkunst e.V. можна даведацца шмат пра тэхнікі друку.

Штральзунд (каля 60 000 жыхароў) добра вядомы сваім старым горадам (сусветная спадчына ЮНЭСКА). Ён знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Германіі, недалёка ад Балтыйскага мора і мяжы з Польшчай.

Негледзячы на тое, што горад невялікі, там праводзіцца шмат спартыўных, культурных і адукацыйных мерапрыемстваў. Сумна не будзе.

Патрабаванні

Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь 18-30 гадоў, якая не прымала ўдзел у доўгатэрміновым ЕВС-праекце. Перавага пры адборы будзе нададзеная моладзі з Гарадзенскай вобласці.

Фінансавыя ўмовы

Праектам забяспечваецца даезд на месца і назад, страхоўка, пражыванне і харчаванне, а таксама кашэнныя грошы.

Як падацца

Каб падаць заяўку на ўдзел у праекце, патрэбна не пазней за 10 верасня (пажадана раней) даслаць матывацыйны ліст і CV з наступнай інфармацыяй на е-адрас 3sektaryia@gmail.com з пазнакай “Валанцёрства ў Штральзундзе”:

  • Імя, Прозвішча
  • Пол і Дата нараджэння
  • Месца нараджэння
  • Адрас у Беларусі
  • E-Mail
  • Нумар тэлефону і скайп або вайбер / лагін
  • Валоданне мовамі (European Reference Framework): Нямецкая, Ангельская, Іншыя
  • Чым зараз займаешся (вучоба/праца)
  • Які ўнёсак у праект ты можаш зрабіць (досвед, інтарэсы, навыкі, веды)?
  • Што для нас важна ведаць пра цябе?
  • Якую маеш матывацыю да ўдзелу ў праекце?
  • Ці ёсць нейкія абставіны ці абавязкі, якія змогуць перашкодзіць табе паехаць на праект на 12 месяцаў з кастрычніка 2017 года?

Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з Kultur- und Initiativenhaus e.V  у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – Еўрапейская валанцёрская служба (EVS).