Еўразійская праграма грантавай падтрымкі ў Тарту

Універсітэт Тарту пры падтрымцы Eurasia Program of the Open Society Foundations абвяшчае прыём заявак на гранты для дактарантаў і PhD па сацыяльных навуках у Johan Skytte Institute of Political Studies.

Лакацыя – Універсітэт Тарту, Эстонія. Перыяд – 1 лютага – 30 чэрвеня 2017 года.

Фокус праграмы – даследванні палітычных і сацыяльных пераходаў у Еўразіі і Ўсходняй Еўропе.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Беларусі, а таксама Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кіргізстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Ўзбекістана;
  • падтрымка дактарантаў – быць залічаным на PhD-праграму па сацыяльных навуках (у шырокім сэнсе) у ВНУ адной з праграмных краін (мінімум адзін год);
  • падтрымка постдактарантаў – быць маладым навукоўцам, які атрымаў ступень PhD (ці кандыдата) па сацыяльных навуках (у шырокім сэнсе, маскімум 6 гадоў)
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай;
  • перавага будзе аддавацца тым кандыдатам, што яшчэ не вывучаліся і не працавалі ў Еўразвязе ці Паўночнай Амерыцы.

Неабходныя дакументы

Для дактарантаў:

  • заяўка;
  • праект даследвання, што плануецца правесці цягам стыпендыі (максімум 4 старонкі), падкрэсліваючы мэты і актуальнасць, галоўныя пытанні, тэарэтычныя і практычныя падыходы і дадзеныя. Таксама трэба адзначыць, што плануецца напрыканцы даследавання (акадэмічны артыкул, частка дысертацыі ці кнігі, іншае);
  • CV;
  • афіцыйнае падцверджанне, што кандыдат залічаны на дактаранцкую праграму ва ўніверсітэце, разам з транскрыптам;
  • копія пашпарту (31-33)

Для постдактарантаў:

  • заяўка;
  • праект даследвання, што плануецца правесці цягам стыпендыі (максімум 4 старонкі), падкрэсліваючы мэты і актуальнасць, 5 галоўных пытанняў, тэарэтычныя і практычныя падыходы і дадзеныя. Таксама трэба адзначыць, што плануецца напрыканцы даслеавання (акадэмічны артыкул, частка дысертацыі ці кнігі, іншае);
  • CV;
  • копія PhD (кандыдатскага) дыплома з транскрыптам;
  • копія пашпарту (с. 31-33)

Кандыдатам трэба даслаць усе неабходныя дакументы на паштовую скрыню eurasiafellows@ut.ee. Дэдлайн падачы заяўкі – 20 лістапада 2016, 23:59 GMT/UTC+02:00. Дакументы павінны быць на ангельскай мове, транскрыпт – на арыгінальнай мове з перакладам.

Фінансавыя умовы

Грант пакрывае выдаткі на візу, транспарт, пражыванне, харчаванне, страхоўку, а таксама выдаткі на жыццё. Акрамя гэтага, удзельнікі атрымаюць стыпендыяльную падтрымку: дактаранты – 1200 еўра, постдактаранты – 1500 еўра штомесяц.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на eurasiafellows@ut.ee.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.