Young Ambassadors Programme: трэнінг і форум

Young Ambassadors Programme (YAP), частка еўрапейскага праекта Initiatives of Change, збірае разам людзей, якіх цікавіць будучыня Еўропы

Калі: 14-21 ліпеня 2017 года.
Дзе: Каўкс, Швейцарыя.

Праграма складаецца з двух частак: трэнінг для маладых амбасадараў (14-16 ліпеня) і AEUB форум (17-21 ліпеня).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходжанне з краіны Еўропы;
  • магчымасць прысутнічаць падчас сесіі – з 14 па 21 ліпеня;
  • актыўны ўдзел у грамадзянскім жыцці Еўропы;
  • добре валоданне ангельскай мовай;
  • магчымасць пакрыць выдаткі на праезд і візу.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на ўдзел, пражыванне і харчаванне. Удзельнікі самастойна аплочваюць праезд і візу.

Неабходныя дакументы:

  • Application form;
  • CV;
  • кароткае відэа (90 секунд, Youtube), у якім удзельнік распавядае пра найбольш значныя праблемы Еўропы сёння.

Дэдлайн падачы заяўкі – 15 красавіка 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.