Моладзь і мірная Еўропа – навучальная сесія ў Будапешце

Сетка Моладзевых Амсадараў Міру (YPAN) разам з Еўрапейскім Моладзевым Цэнтрам і Саветам Еўропы, арганізуе навучальную сесію “Моладзь за мірную Еўропу” у Будапешце 19-24 сакавіка 2018.

Мэта сесіі:
Зааховіць моладзь, якая займаецца мірным вырашэннем канфліктаў, зрабіць свой унёсак ва ўзмацненне культуры міру ў Еўропе праз шырокую кааперацыю на базе актыўнасцяў, якія прасоўваюць транасфармацыю канфліктаў і негвалтоўнасць.

Падчас сесіі ўдзельнікі:

-Вызначаць рызыкі канфліктаў у сваіх супольнасцях на шырока-еўрапейскім узроўні, і навучацца адказваць на іх праз інавацыйныя падыходы адукацыі праз правы чалавека;-Створаць прастору для абмену досведам мірнага вырашэння канфліктаў на лакальным узроўні;
-Атрымаюць інструманты для мірных актыўнасцяў, у тым ліку найноўшыя распрацоўкі Савету Еўропы;
-Навучацца распрацоўваць такія інструманты самі.

Профіль удзельнікаў:

-Моладзь 18-30 гадоў (у некаторых выпадках і пасля 30 год);
-Добрае валоданне ангельскай мовай;
-Практычны досвед моладзевай працы і актывізму;
-Жаданне перадаваць досвед у сваю супольнасць па вяртанні.

Дзе, калі:
Сесія будзе праходзіць у Еўрапейскім Моладзевым Цэнтры Савета Еўропы ў Будапешце, Венгрыі. Даты – з 18 па 24 сакавіка 2018.

Больш інфармацыі па спасылцы. Кантакт для сувязі: youthpeaceambassadors@gmail.com