Youth Labour Rights адкажа на пытанні пра тваё размеркаванне!

24 кастрычніка каманда Youth Labour Rights запрашае тых, хто хоча даведацца ўсё пра размеркаванне і працаўладкаванне пасля ВНУ, на штогадовую кансультацыю для студэнтаў, выпускнікоў і маладых спецыялістаў. Усе зацікаўленыя змогуць прыйсці і атрымаць актуальную і дакладную інфармацыю па пытаннях адпаведнага беларускіага заканадаўства і практыкі яго прымянення.

Вядучай мерапрыемства будзе Крсціна Рыхтэр – кіраўніца YLaR, юрыстка ў галіне размеркавання і працоўных правоў маладых спецыялістаў.

Падчас мерапрыемства:
● будуць разгледзены змены заканадаўства пра размеркаванне за 2018 год;
● будуць разгледзены актуальныя кейсы і гісторыі размеркавання;
● будзе дадзены агляд сітуацыі з размеркаваннем за апошнія тры гады;
● пройдзе кансультацыя па пытаннях ад наведвальнікаў.

Умовы:

Мерапрыемства пройдзе 24 кастрычніка ў Мінску па адрасе вул. Леніна, 50, каб. 302
(Komnata 3/0/2). Пачатак – у 18:30.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але неабходна зарэгістравацца да 22 кастрычніка.

Падраязней – тут.