Youth4Regions – праграма для журналістаў-пачаткоўцаў

Youth4Regions – гэта праграма Еўрапейскай камісіі, якая дапамагае студэнтам-журналістам і маладым журналістам даведацца, што ЕС робіць у сваім рэгіёне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Цікавасць да рэгіянальнай палітыкі ЕС у тваім рэгіёне
  • Досвед  ў журналістыцы (даследаванні або досвед не больш чым за два гады)
  • Грамадзянства ЕС ці краіны Усходняга партнёрства ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў
  • Магчымасць удзелу ў праграме 11 – 16 кастрычніка 2020.

Што чакае удзельнікаў?

  • Трэнінгі па журналістыцы і рэгіянальнай палітыцы ЕС
  • Шанец атрымаць ментарства ад вядомых журналістаў
  • Падчас Тыдня рэгіёнаў ЕС супрацоўнічаць з вядомымі журналістамі
  • Наведванне штаб-кватэры СМІ па справах ЕС і інстытутаў ЕС
  • Унікальная магчымасць удзельнічаць у якасці журналіста ў прэс-паездках Еўрапейскай камісіі
  • Расходы на пражыванне і праезд пакрывае Еўракамісія

Падрабязная інфармацыя пра праграму і досвед папярэдніх удзельнікаў – на сайце  www.ec.europa.eu

Падрабязней пра ўмовы ўдзелу –  на старонцы.

Дэдлайн падачы – 13 ліпеня 2020