ЮНЭСКА запрашае павучыцца

Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА запрашае ўсіх ахвотных ва ўзросце 16-19 гадоў да ўдзелу ў навучальным курсе “Клубы ЮНЭСКА: магчымасці для ўдзелу”.

Лакацыя – Мінск. Перыяд – лістапад-снежань 2016 года.

Навучальны курс прадугледжвае ўдзел у чатырох трэнінгах па дзейнасці ААН, ЮНЭСКА і Клубаў ЮНЭСКА, а таксама выкананне практычных заданняў.

У выніку ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат аб паспяховым праходжанні навучальнага курсу. Удзел бясплатны.

Праграма навучальнага курсу:

  • трэнінг 1 – “Што такое ААН, ЮНЭСКА і Клубы ЮНЭСКА, іх дзейнасць у свеце і Беларусі (13.11.2016, 14:00-17:00);
  • трэнінг 2 – Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА: місія, структура і праграмы (27.11.2016, 14:00-17:00);
  • трэнінг 3 – Клуб ЮНЭСКА: патрабаванне да дзейнасці, структура, лідарства, ролі ў камандзе (11.12.2016, 14:00-17:00);
  • трэнінг 4 – Клуб ЮНЭСКА: планаванне, эфектыўная дзейнасці, сувязі з грамадскасцю, ацэньванне вынікаў (18.12.2016, 14:00-17:00).

Каб далучыцца да навучальнага курсу, неабходна да 8 лістапада 2016 года запоўніць анлайн-заяўку.

З пытаннямі наконт вучэбнага курсу можна звяртацца да Кацярыны Бунінай: